Галоўная Навiны Аўкцыёны камітэта "Гомельаблмаёмасць" Кароткая спасылка
Подписаться

Аўкцыёны камітэта "Гомельаблмаёмасць"

Аб'екты нерухомасці са зніжэннем пачатковай цаны на 80%, а таксама коштам ад адной да трынаццаці базавых велічынь. Камітэт «Гомельаблмаёмасць» 18 і 25 красавіка правядзе чарговыя аўкцыёны. 18 красавіка ў вёсцы Пракопаўка Гомельскага раёна са зніжэннем кошту на 80% прадаецца будынак школы. Стартавая цана – крыху больш за 50 тысяч рублёў. У вёсцы Верхняя Олба Жлобінскага раёна можна набыць будынак школы. Пачатковы кошт - 12 базавых велічынь. У аграгарадку Хутар Светлагорскага раёна прапануецца памяшканне дзіцячага садка з пачатковым коштам у 4 базавыя велічыні. 25 красавіка ў Калінкавічах будзе прадавацца комплекс будынкаў са зніжэннем цаны на 80%. Пачатковая сума продажу – прыкладна 125 тысяч. У камітэце «Гомельаблмаёмасць» таксама нагадваюць, што з пачатку красавіка змяніўся памер базавай арэнднай велічыні. Зараз яна складае 16 рублёў 90 капеек.


Аўкцыёны камітэта "Гомельаблмаёмасць" видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам