У Гомелі прайшоў мітынг-рэквіем у памяць пра загінулых ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.
15:43 | 26 красавіка | 2024
Паніхіда адбылася на тэрыторыі храма, які супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях перавезлі з зоны адсялення
Царква святога Архістратіга Міхаіла адзіная на Гомельшчыне, дзе створаны Чарнобыльскі мемарыял, з назвамі вёсак, якія вобласць страціла назаўсёды. І прозвішчамі выратавальнікаў, якія цаною сваіх жыццяў выратоўвалі іншых ад яшчэ больш цяжкіх наступстваў катастрофы. Да мемарыялу ўсклалі кветкі і лампады.