Национальная государственная телерадиокомпания Республики Беларусь
Телерадиокомпания "Гомель"
Скарбница
 
 
Диалог
 
 
Деловые Люди
 
 
Демографический Взрыв
 
 
Старты и Финиши
 
Де-Факто
 
 
Скарбница
 
 
Казанова
 
Спорт
Другие новости:

Гандбол

Памяці гомельскай гандбалісткі Вольгі Кандрацьевай, якая раптоўна памерла год таму ў росквіце свайго таленту, прысвечаны міжнародны турнір па гандболу. Спаборніцтвы праводзяцца ў Гомельскім палацы гульнявых відаў спорту.
Турнір арганізаваны па ініцыятыве Гомельскага гандбольнага клуба, сяброў і калег спартсменкі. Вольга Кандрацьева пакінула яркі след у гісторыі не толькі гомельскага гандбола. На працягу пяці гадоў яна ўваходзіла ў састаў нацыянальнай зборнай, дзе была адным з лідэраў.
Сімвалічна, што ў ліку каманд-удзельніц турніра – тыя, дзе гуляла Вольга. Акрамя Гомельскага гандбольнага клуба, гэта лідэры айчыннага жаночага гандбола – каманды “Гараднічанка” з Гродна і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта з Мінска. Яшчэ адна каманда завітала да нас з Расіі. Бранскі “Сокал” прадстаўляе вышэйшую лігу расійскага чэмпіяната. У першым матчы турніра на пляцоўцы сустрэліся старыя сапернікі – гомельскія і гродзенскія гандбалісткі. Вопыт нашых гасцей адбіўся на выніку гульні: яны даволі лёгка перамаглі.
27.11.2009
А.Дубавец
сайт разработан дизайн-центром
© ТРК Гомель