Национальная государственная телерадиокомпания Республики Беларусь
Телерадиокомпания "Гомель"
Скарбница
 
 
Диалог
 
 
Деловые Люди
 
 
Демографический Взрыв
 
 
Старты и Финиши
 
Де-Факто
 
 
Скарбница
 
 
Казанова
 
Спорт
Другие новости:

Спартакіяда студэнтаў

У нашым рэгіёне працягваюцца мерапрыемствы ў рамках абласной культурна-масавай акцыі «Студэнцкі тыдзень». Адбыўся абласны фестываль студэнцкіх атрадаў, у ВНУ прайшлі дні адчыненых дзвярэй, фотавыставы. Таксама студэнты Гомельшчыны правялі абласную спартакіяду.
На спартыўнай базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту сабраліся мацнейшыя спартсмены ўсіх васьмі вышэйшых навучальных устаноў вобласці. Па ініцыятыве аддзела па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама яны ўпершыню праводзяць такую спартакіяду. У праграме мерапрыемства – чатыры віда спорту. Ва ўсіх сабраўся даволі моцны састаў удзельнікаў. Напрыклад, у спаборніцтвах па армрэстлінгу прымаюць удзел чэмпіёны і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў. А студэнт Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны Дзмітрый Рабцаў і ўвогуле – чэмпіён Еўропы сярод юніёраў.
У спаборніцтвах па стрытболу сярод іншых прымаюць удзел і баскетбалісты галоўнай каманды вобласці – гомельскага “Сожа”. Гарачыя паядынкі разгарнуліся на валейбольнай пляцоўцы. І тут студэнты паказваюць нядрэнны клас: некаторыя з іх дастойныя гуляць у прафесіянальным валейболе. Яшчэ адны відам спартакіяднай праграмы з’яўляецца настольны тэніс. Спаборніцтвы тут праводзяцца як сярод юнакоў, так і сярод дзяўчат.
30.11.2009
А.Дубавец
сайт разработан дизайн-центром
© ТРК Гомель