Национальная государственная телерадиокомпания Республики Беларусь
Телерадиокомпания "Гомель"
Скарбница
 
 
Диалог
 
 
Деловые Люди
 
 
Демографический Взрыв
 
 
Старты и Финиши
 
Де-Факто
 
 
Скарбница
 
 
Казанова
 
Спорт
Другие новости:

Мастацкая гімнастыка

У абласным цэнтры пачаліся спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы. На першынство краіны з’ехаліся прадстаўніцы гэтага відаў спорту з усіх рэгіёнаў Беларусі за выключэннем Мінскай вобласці. Па словах арганізатараў, зборная Мінскай вобласці не змагла сабраць поўную каманду. Але і без ніх у Гомельскім палацы спорту прафсаюзаў сабраўся даволі моцны састаў удзельнікаў. На працягу трох дзён спартсменкі будуць спрачацца як у асабістых, так і камандных спаборніцтвах. Нашу вобласць прадстаўляе спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерва нумар чатыры. На жаль, гэта адзіная спартыўная ўстанова ў рэгіёне, дзе развіваецца мастацкая гімнастыка. Першынство праводзіцца адразу ў двух ўзроставых катэгорыях. У спаборніцтвах сярод юніёрак, чый узрост складае пятнаццаць гадоў, шанцы нашых спартсменак на прызавыя месцы не вельмі вялікія. А вось у малодшай групе спецыялісты адзначаюць Алену Лісную і Маргарыту Шашарук. Гэтым дзяўчынкам па плячы не толькі заваяванне медалёў рознай вартасці. Пры ўпартай рабоце яны могуць дасягнуць славы сваёй зямлячкі Алесі Бабушкінай – бронзавага прызёра Алімпійскіх гульняў.
03.12.2009
А.Дубавец
сайт разработан дизайн-центром
© ТРК Гомель