|
Другие новости:
|
У спорткомплексе “Віпра” абласнога цэнтра завяршыліся рэспубліканскія спаборніцтвы па плаванні сярод спартсменаў – інвалідаў па слыху.
У спорткомплексе “Віпра” абласнога цэнтра завяршыліся рэспубліканскія спаборніцтвы па плаванні сярод спартсменаў – інвалідаў па слыху. Мацнейшыя плыўцы Расіі, Украіны і Беларусі змагаліся за ўзнагароды адкрытага Кубка нашай краіны.
Становіцца добрай традыцыяй праводзіць розныя спаборніцтвы па плаванні для спартсменаў гэтай катэгорыі ў нашым абласным цэнтры. І гэта не выпадкова - менавіта нашы спартсмены, а калі быць дакладней – спартсменкі, задаюць тон у беларускім плаванні. Заслужаны майстар спорту Аксана Петрушэнка – пятнаццаціразовы чэмпіён і прызёр галоўных стартаў спартсменаў-інвалідаў па слыху. Гамяльчанка заваявала гэтыя ўзнагароды на двух Дэфлімпійскіх гульнях. Не адстаюць ад лідэра і яе сяброўкі – майстры міжнароднага класа Марыя Рудзько і Настасся Філіпчык. Менавіта гэтыя спартсменкі сталі самымі значнымі фігурамі ў складзе гомельскай каманды. Аксана і Марыя па два разы ўзнімаліся на верхнюю прыступку п’едэстала спаборніцтваў. Ёсць прызавыя месцы і ў Настассі. Гэты старт быў адным з галоўных для нашых спартсменак для падрыхтоўкі да чэмпіянату свету, які пройдзе ў наступным годзе.
07.12.2009
А.Дубавец
|