Национальная государственная телерадиокомпания Республики Беларусь
Телерадиокомпания "Гомель"
Скарбница
 
 
Диалог
 
 
Деловые Люди
 
 
Демографический Взрыв
 
 
Старты и Финиши
 
Де-Факто
 
 
Скарбница
 
 
Казанова
 
Спорт
Другие новости:

Перамогай беларускай нацыянальнай каманды завяршыліся ў Мінску міжнародныя спаборніцтвы па спартыўнай акрабатыцы.

Перамогай беларускай нацыянальнай каманды завяршыліся ў Мінску міжнародныя спаборніцтвы па спартыўнай акрабатыцы. У прэстыжным турніры з удзелам дзесяці мацнейшых краін свету ў гэтым відзе спорту асабліва вызначыліся выхаванцы Гомельскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерва нумар 4. На іх рахунку – тры першых месцы. Да перамог гомельскай жаночай двойкі ў складзе Аліны Юшко і Кацярыны Мурашка аматары спартыўнай акрабатыкі ўжо даўно звыкліся. Чэмпіёнкі свету, Еўропы, пераможцы спаборніцтваў Кубка свету – гэта няпоўны пералік дасягненняў залатой пары. У апошні час на хаду і мужчынская пара спартыўнай школы. Пераможцы мінскіх спаборніцтваў Руслан Федчанка разам з Яўгенам Калачовым з кожным годам бяруць усё новыя вышыні. Жаночая тройка ў складзе Юліі Радзяковай, Ірыны Калашнік і Аліны Івановай яшчэ даволі маладая. Але і гэтым выхаванкам школы Звагельскага дасталіся залатыя медалі. Поспехі гомельскіх майстроў акрабатыкі – вынік шматгадовай плённай работы высокакваліфікаваных спецыялістаў. Такіх, напрыклад, як Галіна Вайцекунас. Сёння – яна адзначае свой педагагічны юбілей. Таленавіты настаўнік даўно на заслужаным адпачынку. Але дагэтуль шчодра аддае ўсе свае веды, вопыт, нават сэрца дзеля праслаўлення роднай школы, якой аддала паўстагоддзя свайго жыцця.
17.12.2009
А.Дубавец
сайт разработан дизайн-центром
© ТРК Гомель