|
Другие новости:
|
Каталіцкае Стрэчанне
Католікі адзначылі Стрэчанне Гасподне, якое прысвечана падзеі прынясення Бога немаўляці ў храм. У гонар аднаго з галоўных хрысціянскіх святаў ў Гомельскім каталіцкім прыходзе Ражства Святой Маці асвячалі свечкі, прынесеныя вернікамі. Гэта традыцыя. Свята Стрэчанне Гасподне ўстаноўлена ў памяць аб знамянальнай падзеі – сустрэчы ў Іерусалімскім Храме немаўляці Іісуса са старцам Семіонам. Ён прадрок тое, што хлапчук той самы Хрытос, які выратуе ўвесь свет. Для людзей веруючых гэты дзень сімвалізуе сустрэчу чалавецтва ў вобразе Семіона з Богам. Святар чытае пяць асаблівых малітваў, акрапляе свечкі, прынесеныя ў касцел, святой вадой.
Абрад асвячаць свечкі ў Стрэчанне Гасподня прыйшоў да нас з 11 стагоддзя. Як у гады сівой даўніны, так і зараз вернікі беражліва захоўваюць іх на працягу года і запальваюць тады, калі моляцца Богу ў цяжкія хвіліны. У час хваробы, сямейных няўдач, іншых жыццёвых цяжкасцяў. Асвечаная ў гэты дзень свечка будзе зберагаць дом ад пажараў. Разам з тым прыхаджане лічаць - калі звярнуцца да Іісуса ў дзень аднаго з 12 галоўных хрысціянкіх святаў - Стрэчання Гасподня – просьбы будуць пачуты хутчэй.
Па народнай традыцыі Стрэчанне – свята пачатку вясны. Лічыцца, што ў гэты дзень сустракаюцца зіма з летам. Нашы продкі даўно заўважылі – калі да вечара пахаладала, значыць зіма яшчэ доўга не будзе адступаць.
03.02.2010
Н. Ігнаценка
|