Национальная государственная телерадиокомпания Республики Беларусь
Телерадиокомпания "Гомель"
Скарбница
 
 
Диалог
 
 
Деловые Люди
 
 
Демографический Взрыв
 
 
Старты и Финиши
 
Де-Факто
 
 
Скарбница
 
 
Казанова
 
Общество
Другие новости:

Інвестыцыі

Інвестыцыі ў асноўны капітал на Гомельшчыне летась дасягнулі амаль 7-мі трыльёнаў рублёў. У параўнанні з папярэднім годам гэты паказчык павялічыўся на 17%. Пры гэтым эканамісты звяртаюць увагу на скарачэнне долі бюджэтных сродкаў. На развіццё вытворчасці ў першаю чаргу накіроўваюцца ўласныя сродкі прадпрыемстваў і замежныя ўкладанні.
З 2001 года Калінкавіцкі мэблевы камбінат праходзіў працэдуру санацыі. Са снежня мінулага года прадпрыемства працуе ў звычайным рэжыме. Заробленыя сродкі накіроўваюцца ў тым ліку на развіццё вытворчасці. Сёлета, напрыклад, на гэтыя мэты будзе выдаткавана каля 2-х мільяпрдаў рублёў.
На прадпрыемстве кажуць, што апошнія гады тут былі не самымі лёгкімі. Выйсці з крызісу дапамагла ў тым ліку палітыка на пастаяннае аднаўленне асартыменту і пашырэнне вытворчасці, што дазваляе дастаткова ўпэўнена адчуваць сябе на рынках шэрагу краін СНД. Хаця ўласныя інвестыцыі сёння не адзіная магчымасць палепшыць эканамічныя паказчыкі. На Калінкавіцкім заводзе бытавой хіміі вытворчасць аднавілі за кошт спонсарскіх сродкаў вытворчага аб’яднання “Беларуснафта”. Цяпер прапрацоўваюць варыянт прыцягнення яшчэ і расійскіх інвестыцый.
АКСАНА ЛОГВІНА, антыкрызісны кіраўнік Калінкавіцкага завода бытавой хіміі:
На сегодняшний день у нас подписан протокол о намерениях с российской фирмой на модернизацию цеха пластилина. Они готовы нам предоставить изменённые рецептуры и документы на модернизацию линии где-то до конца 2010 года.

Бадай самы амбіцыёзны праект, рэалізацыя якога пачалася на Гомельшчыне, - стварэнне ў Рэчыцы вытворчасці па выпуску меднай катАнкі. У перспектыве вырабленая тут прадукцыя забяспечыць патрэбы ўсёй кабельнай прамысловасці Беларусі. З часамна сумесным беларуска-іранскім прадпрыемстве плануецца асвоіць таксама катанку алюмініевую і нават вытворчасць аўтамабіляў.
БАЛЯСЛАЎ ПІРШТУК, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама:
Сегодня многие инвесторы, к сожалению, выжидают с учётом финансовых проблем. Но есть очень интересные проекты, стоимостью порядка 30-40 миллионов евро. И мы считаем, что они будут прорывными.
03.02.2010
А. Сенцюроў
сайт разработан дизайн-центром
© ТРК Гомель