Национальная государственная телерадиокомпания Республики Беларусь
Телерадиокомпания "Гомель"
Скарбница
 
 
Диалог
 
 
Деловые Люди
 
 
Демографический Взрыв
 
 
Старты и Финиши
 
Де-Факто
 
 
Скарбница
 
 
Казанова
 
Общество
Другие новости:

Семінар МНС

На базе Гомельскага інжынернага інстытута Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь праходзіць міжнародны навукова-практычны семінар. Яго тэма: “Удасканаленне вучэбных праграм для спецыялістаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з уключэннем сучасных тэхналогій абароны насельніцтва і тэррыторый ад уплыву іанізуючага выпраменьвання”.
Падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў для рэагавання на аварыі, звязаныя з іанізіруючым выпраменьваннем, вядзецца ў Рэспубліцы Беларусь не першы год. Аднак дагэтуль акцэнт не ставіўся на аварыі, звязаныя менавіта з эксплуатацыяй аб’ектаў ядзернай энергетыкі. Менавіта пытанне удасканалення праграм падрыхтоўкі персаналу - стала асноўнай мэтай навукова-практычнага семінару, які праходзіць у Гомелі ў межах міжнароднага супрацоўніцтва з Еўрапейскай камісіяй. Акрамя замежных калег з Германіі, Швецыі і Фінляндыі, у рабоце семінару прымаюць удзел кіраўнікі служб радыяцыйна-хімічнай аховы насельніцтва з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнікі атрада асобнага прызначэння МНС, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў гэтага ведамства, супрацоўнікі дзяржатамнагляду.
МАТС СОБЕРГ – кансультант Еўрапейскай камісіі
- Основная задача – это обмен нашим опытом во время учений и опытом специалистов МЧС здесь. Ещё наша задача – подготовиться к следующему совещанию, которое сотоится через несколько месяцев.
03.02.2010
К. Каваленка
сайт разработан дизайн-центром
© ТРК Гомель