Национальная государственная телерадиокомпания Республики Беларусь
Телерадиокомпания "Гомель"
Скарбница
 
 
Диалог
 
 
Деловые Люди
 
 
Демографический Взрыв
 
 
Старты и Финиши
 
Де-Факто
 
 
Скарбница
 
 
Казанова
 
Общество
Другие новости:

Адкрыццё інтэрнату

Сёння ў Гомельскім раёне ўрачыста адкрыты дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Жылы корпус разлічаны на 120 месцаў. Пакуль у жылым корпусе Цярухскага псіханеўралагічнага дома-інтэрнату незвычайна ціха. Першых пражываючых тут чакаюць толькі на наступным тыдні. Супрацоўнікі ўстановы ў апошні раз наводзяць парадак у пакоях, кожны з якіх разлічаны на пражыванне чатырох ці пяці чалавек. Раней у гэтым будынку знаходзіўся дзіцячы дом. Падчас рамонту правялі поўнаю перапланіроўку ўсіх паверхаў, што дазволіла не толькі павялічыць ступень пажарнай бяспекі, але і стварыць для людзей з абмежаванымі магчымасцямі зручныя ўмовы для пражывання. Плюс прадугледзілі медыцынскі блок і блок вытворчых памяшканняў. Пачатак работы ўстановы – яе афіцыйнае адкрыццё. Яно працягваецца не вельмі доўга, але ўрачыста. У рэшце, зроблены яшчэ адзін крок па сацыяльнай падтрымцы насельніцтва. Адкрыццё Цярухскага дома – інтэрнату дазваляе не толькі стварыць каля 80-ці новых працоўных месцаў, але і рэальна падтрымаць найменш абароненых грамадзян. Дарэчы, утрыманне ў такой установе аднаго інваліда каштуе мільён рублёў у месяц. Хаця размова не толькі аб укладаемых сродках. Сацыяльная падтрымка насельніцтва – гэта дзяржаўная палітыка.
04.02.2010
А. Сенцюроў
сайт разработан дизайн-центром
© ТРК Гомель