Национальная государственная телерадиокомпания Республики Беларусь
Телерадиокомпания "Гомель"
Скарбница
 
 
Диалог
 
 
Деловые Люди
 
 
Демографический Взрыв
 
 
Старты и Финиши
 
Де-Факто
 
 
Скарбница
 
 
Казанова
 
Общество
Другие новости:

Поспехі метызнага

Па выніках мінулага года найбольш праблемным з даведзеных паказчыкаў для прадпрыемстваў Гомельскай вобласці аказаўся экспарт. Прымаемыя меры даюць падставу спадзявацца, што сёлета сітуацыя зменіцца ў лепшы бок. Наша здымачная група знаёмілася са станоўчымі прыкладамі.
Рэчыцкі метызны завод не адзінае, але дастаткова паказальнае ў гэтым плане прадпрыемства. У мінулым месяцы экспарт прадукцыі тут павялічылі яшчэ на 13%. Пры тым, што летась таксама адзначаўся рост паставак на знешнія рынкі. Традыцыйна палавіна экспарту адгружаецца ў Расію, палавіна ў краіны Еўрасаюза, што дае магчымасць сваечасова рэагаваць на змяненні попыту. На заводзе называюць лічбы. Калі раней Еўропа спажывала 30 тысяч тон метызаў, з якіх 4 былі выраблены на Рэчыцкім метызным, то летась толькі 15. У такіх умовах рэчычане свае аб’ёмы не толькі захавалі, але і павялічылі. У Германіі, напрыклад, прадпрыемства кантраляе 20% рынку.
АДАМ ВАШКОЎ, дырэктар РУП “Рэчыцкі метызны завод”:
Мы в Чехии 50% рынка завоевали. Зная, что там очень развит детский хоккей, мы везде пошли рекламировать свою продукцию через спортивные организации. На майках и тому подобное. И добились такого 50%-ного успеха.

Хаця на вытворчасці традыцыйнай для Рэчыцкага метызнага прадукцыі тут не спынілася. Зараз на заводзе пачынаецца рэалізацыя імпартазамяшчальнага праекта па будаўніцтвуцэха па гарачаму цынкаванню буйнагабарытных вырабаў. Нічога аналагічнага ў Беларусі няма. Неабходная прадукцыя набываецца ў Расіі і Украіне. Сітуацыя зменіцца верагодна ўжо ў гэтым годзе.
АДАМ ВАШКОЎ, дырэктар РУП “Рэчыцкі метызны завод”:
Предприятие даст дополнительно около 120 рабочих мест. Уникальное, автоматизированное. Например, как работает это предприятие, можно будет посмотреть с моего мобильного телефона, находясь в любой точке мира.
08.02.2010
А. Сенцюроў
сайт разработан дизайн-центром
© ТРК Гомель