|
Другие новости:
|
Спартакіяда
Сёння ў Гомелі завяршылася спартакіяда-конкурс сярод работнікаў выканаўчых камітэтаў і іх структурных падраздзяленняў. Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў прайшло ў Гомельскім гарадскім цэнтры культуры. Некаторыя выбралі для сябе ўздел у спартыўных спаборніцтвах, некаторыя вырашылі прадэманстраваць свае здольнасці ў творчым конкурсе. Колькасць ўдзельнікаў 11-й спартакіяды-конкурса – звыш за 600 чалавек. Афіцыйная праграма спартакіяды уключала ў сябе шмат конкурсаў. Сярод іх - міні-футбол, валейбол, більярд, дартс, шахматы, стральба з пнеўматычнага пісталета. Але від спорту па вялікаму рахунку значэння не мае. Галоўнае – дэманстрацыя прыхільнасці здароваму ладу жыцця на асабістым прыкладзе. Гэта, дарэчы, тычыцца і творчага конкурсу. Лепшыя тэатральныя музычныя кампазіцыі, салісты, чытальнікі - калі яшчэ некалькі гадоў таму многія кіраўнікі сароміліся выйсці на сцэну, то зараз гэта ўжо звычайная справа. На закрыцці 11-й спартакіяды-конкурса, яго пераможцы падрыхтавалі сапраўдны канцэрт.
08.02.2010
I. Бяспалая
|