|
Другие новости:
|
НОВАЯ ФЕРМА
Мадэрнізацыя і будаўніцтва новых малочна-таварных фермаў—адна са стратэгічных задач для аграпрамысловага комплексу краіны. На Гомельшчыне ў гэтым напрамку зроблены значныя крокі. Новая малочна таварная ферма ў аддзяленні рэспубліканскага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Крынічная” як адзін з прыкладаў гэтага. Дакладней гэта не ферма, а сапраўдны комплекс, што разлічаны на 620 галоў. Ён адзін з самых сучасных не толькі на Мазыршчыне, але і ў вобласці. З выхадам на праектную магутнасць разлічваюць атрымліваць не менш як 6 тысяч кілаграмаў малака ад кожнай каровы. Тут знаходзіцца дойны статак выключна сементальскай пароды, што з прадвеку была распаўсюджана на Беларусі. Комплекс працуе з кастрычніка мінулага года. І за гэты час тут рэальна адчулі ўсе перавагі, нягледзячы на вялікія капіталаўкладанні. На будаўніцтва і набыццё абсталявання было затрачана 12 мільярдаў рублёў. Але гэта таго варта. У першую чаргу з-за эканамічнай эфектыўнасці. Комплекс аснашчаны сучасным абсталяваннем, што дазвалеяе адсочваць увесь тэхналагічны працэс. Тут жа вядзецца камп”ютарны ўлік усіх параметраў. Яшчэ адзін плюс-найношае халадзільнае абсталяванне. Усё гэта дае падставы разлічваць на добрыя перспектывы.
Атрыманне малака класу “Экстра” дазволіць прадпрыемству разлічваць на дадатковы прыбытак ад яго рэалізацыі. А гэта толькі па папярэдніх разліках складае паўтара мільярда рублёў за год.
02.03.2010
А.Рамашоў
|