|
Другие новости:
|
Уроки зимы
Для Гомельшчыны гэтая зіма стала сапраўдным выпрабаваннем на трываласць. Некаторыя населеныя пункты заставаліся без святла больш чым па тыдню. Страты сельгаспрадпрыемстваў вылічаюцца мільёнамі рублёў, якія, верагодней за ўсё, ім ніхто не кампенсуе. Разам з тым, каб не дапусціць паўтору такіх выпадкаў у далейшым, неабходна ўкласці дзесяткі мільярдаў рублёў, якія таксама не прадугледжаны мясцовымі бюджэтамі.
Спачатку дождж, потым рэзкае пахаладанне і сантыметры лёду на раслінах і лініях электраперадач. Мясцовыя жыхары кажуць, што здавалася нібыта трапіў у казку. Якая завяршылася, як толькі провады пачалі ірвацца, а слупы ліній электраперадач ламацца нібыта запалкі. Вялікі снег і перабоі з падачай электраэнергіі стварылі шмат праблем і для камунальнай службы. Сітуацыя была тым больш складанай, што без святла і цяпла заставаліся аб’екты сацыяльнай сферы.
ВАСІЛЬ ЯЦУХНО, дырэктар КЖЭУП “Ельскае”: С гомельского ЖКХ нам были поставлены дизель-станции для подключения котельных. Работали круглые сутки. Перетягивали эти станции из одного населённого пункта в другой, чтобы не заморозить данные котельные.
Найбольш значныя страты – у сельгаспрадпрыемстваў. Канчатковыя сумы тут не называюць, але кажуць, што яны вылічаюцца дзесяткамі мільёнаў рублёў. У КСУП “Ельскі” нават самаадданая праца даярак выратоўвала не заўсёды. Для аднаўлення дааварыйных аб’ёмаў надояў спатрэбілася 10 дзён.
Алена Марозава, дырэктар КСУП “Ельск”: Где можно было использовали водо-кольцевые станции,которыми доили летом. А новая ферма, комплекс на 600 голов,там было очень сложно и трудно. Целые сутки коров мы не доили.
Разам з тым ад паўтору такіх аварыйных сітуацый ніхто не застрахаваны. Існуючыя лініі электраперадач у пераважнай большасці былі ўстаноўлены ў 60-70-х гадах, калі ў сельскіх раёнах праводзілася масавая электрыфікацыі. Нават калі не ўзводзіць дадатковыя падстанцыі, прадугледжаныя сучаснымі нарматывамі, то сродкаў на гарантаваную бяспечную эксплуатацыю ліній усё-роўна патрэбна шмат.
СЯРГЕЙ САЛАЎЁЎ, начальнік Ельскіх РЭС: Если пройти сложные участки, то надо миллиардов 8. По лесу, по болоту. 100-120 километров надо построить новых линий.
02.03.2010
А.Сенцюроў
|