Национальная государственная телерадиокомпания Республики Беларусь
Телерадиокомпания "Гомель"
Скарбница
 
 
Диалог
 
 
Деловые Люди
 
 
Демографический Взрыв
 
 
Старты и Финиши
 
Де-Факто
 
 
Скарбница
 
 
Казанова
 
Общество
Другие новости:

“КАМІНТЭРН” ЗА ЯКАСЦЬ

Год якасці, што аб”яўлены сёлета ў нашай краіне—гэта дадатковая магчымасць для прадпрыемстваў развіцця вытворчасці і яшчэ адзін стымул зарэкамендаваць сябе на рынку, як айчыным так і замежным. Для Гомельскага швейнага прадпрыемства “Камінтэрн” уласнае рэнамэ гэта не толькі прэстыж. Гэта не толькі марка, але і брэнд, пад якім зараз выпускаецца не адзін дзесятак найменняў мужчынскага і жаночага адзення. Асартымент дастаткова разнастайны і насычаны. Тут і сучасны пакрой і стыль, а яшчэ экслюзіў. На сёння гомельскія швейнікі прапануюць нямала мадэляў. Пры гэтым за якасць вырабаў тут адказваюць не толькі словамі, але і канкрэтнымі распрацоўкамі. На сёння гомельскі “Камінтэрн” прапапануе пакупніку самы шырокі асартымент адзення. А гэта амаль 200 найменняў. Зараз прадпрыемства рэалізуе свае вырабы не толькі на Беларусі. 50 працэнтаў сваёй прадукцыі калектыў пастаўляе за межы краіны. Пры гэтым большасць ідзе ў Расію. Акрамя таго тут прапрацоўваюцца варыянты развіцця фірменнага гандлю ў суседняй Украіне. Прынамсі напрацоўкі ў гэтым накірунку ўжо ёсць. Міжнародны стандарт якасці “ІСО 9001,” шматлікія лаурэатскія узнагароды-сведчанне не толькі сапраўднага прызнання. Наперадзе “Камінтэрн” чакаюць новыя здзяйсненні. І да гэтага калектыў прадпрыемства падрыхтаваны. Галоўнае-попыт і пакупніцкая здольнасць.
09.03.2010
А.Рамашоў
сайт разработан дизайн-центром
© ТРК Гомель