Новость

У Гомелі адкрылась выстава “Імгненні стагоддзя"

17:11 14 Сентября

Жывая гісторыя краіны. Сення ў Гомелі адкрылась юбілейная выстава Беларускага тэлеграфнага агенцтва “Імгненні стагоддзя". Пляцоўкай для экспазіцыі стане зала кінатэатра імя Калініна.

Экспазіцыя адлюстроўвае асноўныя вехі ў гісторыі краіны з 1918 года па цяперашні час. Здымкі, на якіх адлюстраваны самыя розныя падзеі, склалі яркі і выразны партрэт Беларусі і беларусаў мінулага стагоддзя. Экспазіцыя распавядае пра няпросты лёс краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аднаўленне з руін, падзеі сусветнага значэння. На здымках прадстаўлены асноўныя спартыўныя, культурныя, прамысловыя аб'екты. І, вядома, у цэнтры ўвагі - самі беларусы: вядомыя асобы і звычайныя людзі, добрасумленныя працаўнікі, знаўцы сваёй справы. Фотавыстава пачала падарожжа па Беларусі ў чэрвені гэтага года.У кожным з гарадоў яна дапаўняецца унікальнымі архіўнымі кадрамі з гісторыі канкрэтнага рэгіёна. "Імгненні стагоддзя" ўжо ўбачылі ў Гродне, Віцебску, Брэсце і Мінску. Да канца года яна наведае ўсе абласныя цэнтры.

Поделиться: