Новость

У Гомельскім абласным музеі ваеннай славы адкрылася выстава артэфактаў часоў Савецкага Саюза

17:28 04 Октября

У Гомельскім абласным музеі ваеннай славы адкрылася выстава артэфактаў часоў Савецкага Саюза. На стэндах - гадзіннікі, тэлепрыёмнікі, грошы, дакументы і фотаздымкі мінулай эпохі. Заробкам і ўвогуле грошам у розныя перыяды існавання СССР на гэтай выставе асаблівая ўвага. Яркі акцэнт зроблены і на духИ, якія некалі прадавалася ў арыгінальных флаконах і былі вельмі папулярныя ў савецкіх жанчын. Таксама на выставе не мала гадзіннікау. Іх тут не адзін дзесятак. Па словах аўтара і калекцыянера Валерыя Грымашэвіча, гэта не выпадковасць. Гадзіннікі – гэта час, які неабходна цаніць. У рэшце, і ўся выстава - як сваеасаблівая машына часу, якая будзе працаваць да 11 лістапада. 

Фота з інтэрнэту носіць ілюстрацыйны характар. 

Поделиться: