Новость

Сусветны Дзень псіхічнага здароў’я абмяркуюць ў праграме "Дыялог"

14:50 09 Октября

Куды звяртацца за псіхатэрапеўтычнай дапамогай, як змагацца з дэпрэсіяй і алкагольнай залежнасцю. Гэтыя пытанні заўтра, ў Сусветны Дзень псіхічнага здароў’я будуць абмяркоўвацца ў праграме "Дыялог".

Госцем студыі стане ўрач псіхіятр-нарколаг, загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Гомельскай абласной клінічнай псіхіятрычнай бальніцы Рустам Ляўкоўскі. Глядзіце "Дыялог" у прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь-4» у 19 гадзін 20 хвілін. Нумар тэлефона ў студыі 34-00-43. Свае пытанні можна таксама адправіць на вайбер - 340-043-3.

Поделиться: