Главная Новости Рэпартаж: Ляскавічы рыхтуюцца да фестывалю "Кліч Палесся" Короткая ссылка
Подписаться

Рэпартаж: Ляскавічы рыхтуюцца да фестывалю "Кліч Палесся"

5-ты міжнародны фестываль этнакультурных традыцый адбудзецца 22 верасня.

Арганізацыя творчых пляцовак, афармленне тэматычных падворкаў і прысуджэнне звання “Ганаровы паляшук”. У аграгарадку Ляскавічы прайшло пасяджэнне аргкамітэта па правядзенні пятага фестывалю этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”. 

Упершыню фестываль “Кліч Палесся” прайшоў у 2010-м. Яшчэ праз два гады ён атрымаў статус “міжнароднага” – сярод яго гасцей прадстаўнікі Расіі, Украіны, Латвіі, Польшчы. Плюс непасрэдныя ўдзельнікі – калектывы палешукоў з 8-мі раёнаў Гомельскай і 3-х Брэсцкай вобласці. Арганізатары чакаюць, што удзел у сёлетнім “Клічы Палесся” прымуць каля 30-ці тысяч чалавек. Для таго, каб усе здолелі трапіць у Ляскавічы, будзе арганізаваны дадатковы рух аўтобусаў з Жыткавіч і Петрыкава. Галоўная задача свята – азнаёміць як мага больш людзей з культурай і побытам палешукоў. 5-ты міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” адбудзецца ў аграгарадку Ляскавічы 22 верасня.

Фота Ўпраўленне культуры Гомельскага обліспалкома.

Рэпартаж: Ляскавічы рыхтуюцца да фестывалю "Кліч Палесся" видео
Поделиться

Больше новостей:
Написать нам