Тэлевіктарына "Размаўляем па-беларуску"

У цэнтры ўвагі - спаборніцтва дзвюх каманд у веданні беларускай мовы і культуры. Асноўная мэта праекта - адрадзіць інтарэс да беларускай мовы ў нашых суайчыннікаў, прадэманстраваць яе своеасаблівасць сярод іншых славянскіх моў, а таксама пазнаёміць тэлегледачоў з моўнымі таямніцамі, законамі, кур'езамі... Праект ствараецца па заказу тэлеканала Беларусь 3.

Стаць удзельнікам тэлевіктарыны «Размаўляем па-беларуску" можа каманда аднадумцаў (нават рускамоўных), якія маюць пачатковыя веды па беларускай мове, цікавяцца ёй, жадаюць выкарыстоўваць беларускую мову ў паўсядзённых зносінах. Для гэтага неабходна зарэгістравацца ў якасці каманды-ўдзельніка (запоўніць заяўку) і прайсці адборачны тур (адказаць на сем пытанняў)

Заяўка.

- Ваша сфера дзейнасці;

- Імёны / прозвішчы (3 ўдзельнікі);

- Кантактныя тэлефоны.

 

Пытанні адборачнага тура.

1. Перакладзіце словазлучэнніз рускай мовы на беларускую.

Две узких тропинки, путешествовать по странам, создать по образцу.

2. Перакладзіце сказы з беларускай мовы на рускую.

Это событие произошло накануне.

Заведующая аптекой начала работу

Когда, наконец, начнётся обеденный перерыв?

3. Як па-беларуску можна назваць чарніла?

а) асада

б) атрамант

в) аладка

4. Растлумачце сэнс беларускага слова пляцка.

а) удар рукой па шчацэ

б) кандытарскі выраб, коржык

в) прынада для рыбы

5. Па-беларуску цапстрыкі – гэта...

а) інструмент для рэзання, нажніцы

б) малыя непаседлівыя дзеці

в) дробныя рэчы дамашняга скарбу

6. Растлумачце сэнс беларускіх фразеалагізмаў.

У свіныя галасы, як мокрае гарыць, гады ў рады

7. Адгадайце загадку.

Круглае, як сонца, гарыць пад ім донца; зарумянены бачок – шух на ручнічок!

 

Заяўкі і адказы на пытанні неабходна даслаць на адрас: televiktaryna@list.ru

Выпуски

2015.05.05

телевикторина

телепроект

Программы

14.02.2017

ток-шоу "Главная тема" На протяжении семи лет - это

14.02.2017

Новый цикл программ «В теме» - это ответы на важные и

09.02.2017

Строительный комплекс Гомельской области –

Найти новость: