8 новых свідравін з'явілася ў беларускіх нафтавікоў у верасні
00:00 | 6 кастрычніка | 2025
Большасць аб'ектаў была пабудавана на радовішчах Гомельскай вобласці
Дзве свідравіны з'явіліся на Рэчыцкім радовішчы. Па адной свідравіне ўведзена ў эксплуатацыю на Паўднёва-Асташкавіцкім, Барсукоўскім, Цішкоўскім, Мармавіцкім, Асташкавіцкім і Усходне-Ліпнякоўскім радовішчах. Адначасова з гэтым калектыў дапаможных мантажных упраўленняў перадаў спецыялістам пяць змантаваных буравых установак. Дзве ўстаноўкі размешчаны на Рэчыцкай плошчы, дзе таксама выканана перасоўка існуючай свідравой устаноўкі.




