За мінулыя суткі на тэрыторыі Гомельскай вобласці зарэгістраваны 3 пажары | Тэлерадыёкампанія «Гомель»

Навіны

За мінулыя суткі на тэрыторыі Гомельскай вобласці зарэгістраваны 3 пажары

16:14 28 апреля

Першае ўзгаранне адбылося ў дачным доме ў Светлагорску. Агонь знішчыў будынак. Прычына высвятляецца. Разглядаемая версія – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Па гэтай жа прычыне магчыма адбыўся пажар і ў Жлобіне. Гарэла кватэра. Пашкоджана маёмасць. Пацярпелых няма.

Паступіў зварот і аб пажары двух металічных будаўнічых вагончыкаў у вёсцы Асаўцы Гомельскага раёна. У выніку пашкоджаны будынкі і маёмасць. Разглядаемая версія здарэння – парушэне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Падзяліцца: