Адкрыў канцэртны сезон Гомельскі сімфанічны аркестр
17:38 | 29 верасня | 2020
Адкрыў канцэртны сезон Гомельскі сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Мурада Ассуіла.«Вівальдзі-Канцэрт» у каледжы мастацтваў імя Сакалоўскага прайшоў з аншлагам, а квіткі на яго былі раскуплены задоўга да мерапрыемства. Са сцэны прагучала барочная музыка 18 стагоддзя - легендарныя і непаўторныя «Поры года», а таксама меладычныя скрыпічныя канцэрты Антоніа Вівальдзі ў выкананні салістаў калектыву - Сяргея Германа і Вольгі Драженка. Дарэчы, зусім хутка аматараў класічнай музыкі чакае чарговы сюрпрыз. На гэтай жа сцэне 7 кастрычніка пройдзе канцэрт у фармаце «Бетховен 5 у 1», прысвечаны 250-годдзю знакамітага маэстра. Упершыню ў рамках аднаго вечара ў трох аддзяленнях прагучаць усе 5 яго фартэпіянных канцэртаў.