"Адпускалі па квітанцыях, без электрычнасці". Як працавалі аптэкі на Гомельшчыне падчас рэжыму НС
09:21 | 18 ліпеня | 2024
У пацярпелых ад урагану рэгіёнах тэрмамабільныя лекавыя сродкі своечасова выгрузілі з аптэк
Яны захоўваліся ў спецыяльных халадзільных машынах. Праблемы ўзніклі з безнаяўнай аплатай, аднак зараз сітуацыя амаль цалкам выправілася.
У аптэках ідзе пастаяннае папаўненне медыкаментаў, каб не ўзнікла праблем у насельніцтва, усе неабходныя прэпараты - у наяўнасці.
