Больш за 900 пажараў, на якіх загінула 60 чалавек з пачатку 2025-га адбылося на Гомельшчыне
15:40 | 29 кастрычніка | 2025
У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі сярод насельніцтва, на тэрыторыі рэгіёна праводзіцца традыцыйная Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам»
Сухая статыстыка гучыць як прысуд. Галоўная прычына смяротных зыходаў штогод пацвярджаецца ратавальнікамі – чалавечая бестурботнасць, няведанне або грэбаванне простымі правіламі бяспекі. Каб «перапыніць» трывожную тэндэнцыю, у рэгіёне па 2 лістапада праводзіцца традыцыйная рэспубліканская акцыя.




