Дабрачынная кампанія Чырвонага Крыжа "Ёлка жаданняў" стартавала ў Беларусі
00:00 | 2 снежня | 2025
Мэта праекта - сабраць падарункі і павіншаваць дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Свае жаданні маленькія беларусы напісалі на паштоўках, якімі ўпрыгожылі ёлкі
У Гомельскіх гандлёвых цэнтрах навагоднія дрэвы ўстанавілі ля ўваходаў. На галінках - малюнкі і лісты з жаданнямі, якія загадалі на Новы год дзеці з малазабяспечаных, няпоўных, апякунскіх сем'яў, а таксама дзеці з інваліднасцю. Кожны жадаючы можа купіць падарунак, пазначаны ў паштоўцы, а затым пакінуць яго пад ёлкай ці перадаць валанцёру. Пазней сюрпрызы ўручаць адрасатам.
Дарэчы, грашовы ўклад у скарбонку Чырвонага Крыжа таксама можна зрабіць. Сабраныя сродкі пайдуць на падарункі для маленькіх жыхароў вобласці. Таксама адкрыты дабрачынны рахунак.
Марафон дабра працягнецца да 15 студзеня. За гэты час прадстаўнікі Чырвонага Крыжа плануюць падрыхтаваць падарункі для некалькіх тысячаў дзяцей.