Дык калі ўжо? Рэканструкцыя пешаходнага маста праз раку Сож знаходзіцца на завяршальным этапе
00:00 | 7 кастрычніка | 2025
Ужо заменена маналітная пліта, узмоцнены бэлькі і апоры, абнавілася пешаходная частка
Да ператварэння славутасці падышлі творча: парэнчы, устаноўленыя па ўсёй даўжыні моста, адлюстроўваюць нацыянальны каларыт і, вядома, сімвал горада - рысь. Сапраўднай разыначкай стала ўстаноўка назіральных вокнаў з відам на раку. Яны не слізгаюць і вытрымліваюць вялікія нагрузкі: таўшчыня шкла тут - 4 сантыметры.




