Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначае 95-годдзе
00:00 | 14 лістапада | 2025
Навуковая скарбніца была створана ў цэнтры Гомеля 13 лістапада 1930 года пастановай Рады Народных Камісараў БССР
Перад установай былі пастаўлены задачы па вывучэнні прыродных асаблівасцей беларускіх лясоў, аднаўленні пацярпелых участкаў і павышэнні іх прадукцыйнасці. Чым жыве інстытут сёння, над якімі праектамі працуе і якія грыбы неўзабаве могуць з'явіцца на паліцах магазінаў - раскажа Алеся Заяц.




