"Каламутная вада": на Гомельшчыне раскрылі карупцыйную схему ў сістэме ЖКГ
16:10 | 8 верасня | 2026
Супрацоўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў па Гомельскай вобласці сумесна з Генеральнай пракуратурай спынілі карупцыйную схему ў сферы водазабеспячэння і водаадвядзення
Па дадзеных следства, на працягу 13 гадоў кіраўнікі шэрагу водаканалаў Брэсцкай, Мінскай і Гомельскай абласцей атрымлівалі хабар ад прадстаўнікоў камерцыйных структур. За грошы бізнесменам забяспечвалі заключэнне кантрактаў, доступ да аб'ектаў і своечасовую аплату выкананых работ.
У сярэднім сума хабару складала 2% ад кошту работ і пастаўленага абсталявання. Усяго незаконна атрымалі больш за 144 тысячы рублёў.
Узбуджана чатыры крымінальныя справы па фактах атрымання хабараў. Фігуранты даюць прызнальныя паказанні, а больш за 127 тысяч рублёў ужо пералічаныя на дэпазітны рахунак для пакрыцця шкоды.