Крупко прадставіў Аляксандра Верамеева на пасадзе старшыні Петрыкаўскага райвыканкама
09:57 | 6 жніўня | 2024
- Задачы перад раёнам стаяць вельмі няпростыя, неабходна стварыць дастойныя ўмовы на мясцовых прадпрыемствах, - падкрэсліў старшыня аблвыканкама
У час прадстаўлення старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Іван Крупко зрабіў акцэнт на развіцці сацыяльнай інфраструктуры раёна.
- Праекты, якія пачаліся з «Беларуськалій», будуць працягвацца. Прэзідэнту даложана, што ўведзены ў эксплуатацыю акушэрска-гінекалагічны корпус, кабінет камп'ютарнай тамаграфіі, пабудаваны дзіцячы садок, у перспектыве з'явіцца фізкультурна-аздараўленчы комплекс і іншыя сацыяльныя аб'екты, - расказаў старшыня Гомельскага аблвыканкама.