На Гомельшчыне на 3 красавіка абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
15:52 | 2 красавіка | 2024
У рэгіёне чакаецца моцны вецер, да 20 метраў за секунду. Магчыма навальніца і ападкі
Тэмпература паветра ноччу ад +6°C да +8°C. Днём – да +14°C. У чацвер, 4 красавіка, вецер сціхне. Прагназуецца пахаладанне, ноччу – -1°C. Днём – +10°C. Месцамі дождж і мокры снег. У пятніцу характар надвор“я істотна не зменіцца.