На тэрыторыі Гомельскай вобласці стартавала спецыяльная праграма «Мак»
10:40 | 5 чэрвеня | 2024
Яна прадоўжыцца да 15 верасня
За 2023 год на Гомельшчыне знішчана каля 900 незаконных пасеваў, з якіх больш за 80 складае мак і амаль 800 – каноплі. Выяўлена 66 адміністрацыйных парушэнняў.
Пасеў або вырошчванне нарказмяшчальных культур цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць. За распаўсюд пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
