Галоўная Навiны Новы ўладкаваны скейт-парк плануюць адкрыць у Гомелі Кароткая спасылка
Подписаться

Новы ўладкаваны скейт-парк плануюць адкрыць у Гомелі

Каб кожны меў магчымасць займацца спортам, у горадзе развіваецца і адпаведная інфраструктура

Так, некалькі гадоў таму ў межах вуліц Каменшчыкава-Барадзіна ў Цэнтральным раёне пачалося ўладкаванне шматфункцыянальнай тэрыторыі адпачынку, якая ўключае ў сябе і пляцоўкі для заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту. Цяпер тут выконваюцца работы па ўладкаванні скейт-парку. Усе неабходныя матэрыялы прывезены. Спецыялізаванай арганізацыяй выконваюцца мантажныя работы непасрэдна на тэрыторыі будучага аб'екта, які будзе складацца з 13 адзінак абсталявання. Улада горада адзначыла, што ў гамяльчан будзе магчымасць займацца і іншымі відамі спорту на добраўпарадкаванай тэрыторыі ў межах вуліц Каменшчыкава-Барадзіна.
Новы ўладкаваны скейт-парк плануюць адкрыць у Гомелі видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам