Пад Мазыром малады блогер-жывёлавод «Дзед Янкель» мае 20 000 падпісчыкаў у Instagram
15:48 | 2 красавіка | 2024
Харызматычны малады чалавек Ігар Гайкевіч інстастаронку завёў 4 гады таму, але нават не чакаў, што яна набярэ такую папулярнасць
Праз займальна-пазнавальныя публікацыі жывёлавод дзеліцца з падпісчыкамі тым, што для яго галоўныя жыццёвыя прыарытэты. Гэта любоў да Беларусі і беларусаў, захапленне роднай прыродай, культурай і фальклорам. Ігар і размаўляе, і вядзе старонку на ўнікальным мазырска-тураўскім дыялекце.