Падрыхтоўку да «Дажынак-2026» абмеркавалі ў Калінкавічах
00:00 | 10 кастрычніка | 2025
У планах - рэканструкцыя больш за 230 аб'ектаў, 30 з якіх - сацыяльнага напрамку
Як адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, Калінкавічы - гэта фактычна цэнтр вобласці. Горад - важны лагістычны вузел рэспубліканскага значэння. А таму раённы цэнтр мусіць адпавядаць сучасным патрабаванням. Ужо традыцыйна да фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі аблічча зменіць шэраг сацыяльных аб'ектаў: ад цэнтральнай раённай бальніцы да цэнтра культуры.




