Галоўная Навiны Сотні ахвяр. У Беларусі актывізаваўся новы від махлярства - вішынг Кароткая спасылка
Подписаться

Сотні ахвяр. У Беларусі актывізаваўся новы від махлярства - вішынг

Вішынг, ці тэлефонны падман. У Беларусі зарэгістраваны ўжо сотні ахвяр новага віду махлярства. Зламыснікі тэлефануюць, прадстаўляюцца работнікамі службы бяспекі банка і па розных падставах высвятляюць канфідэнцыяльныя дадзеныя ўладальніка банкаўскай карткі. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў Гомельскай вобласці колькасць пацярпелых ад тэлефоннага махлярства ўзрасла ўтрая. Зламыснікі спасылаюцца на тое, што з рахунку нібыта зроблены несанкцыянаваны грашовы перавод або на чалавека памылкова аформлены крэдыт і просяць паведаміць нумар карткі, ПІН і ахоўны код. Пасля атрымання дадзеных з рахунку ахвяры здымаюцца рэальныя грошы. Будзьце уважлівымі! Такая форма махлярства далёка не адзіная. У зламыснікаў ёсць яшчэ некалькі схем «лёгкага» заробку. Сярод іх – узлом старонкі ў сацыяльных сетках і устаноўка спецыяльнага праграмнага забеспячэння на смартфон пакуль ахвяра думае, што дапамог чалавеку - даў патэлефанаваць. Пільным важна заставацца ва ўсіх сферах. Раім таксама пагутарыць на гэтую тэму са сваемі дзецьмі і пажылымі роднымі.
Сотні ахвяр. У Беларусі актывізаваўся новы від махлярства - вішынг  видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам