Стартавала рэгістрацыя школьнікаў для ўдзелу ў Цэнтралізаваным экзамене
09:27 | 21 сакавіка | 2024
Па 5 красавіка прадстаўнікі ўстаноў адукацыі рэгіструюць навучэнцаў на базе пунктаў, вызначаных месцамі правядзення іспыта. У Гомелі такіх 3
Цэнтралізаваны экзамен можна здаць ва ўніверсітэце імя Ф.Скарыны, тэхнічным універсітэце імя Сухога і на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. З 2024 года скарочаны час прыбыцця ў пункты правядзення іспытаў. Калі раней удзельнікі павінны былі прыйсці не пазней чым за гадзіну да пачатку іспыту, то зараз не пазней за 30 хвілін.