У Гомелі стартавала кампанія па вакцынацыі супраць грыпу
12:00 | 1 кастрычніка | 2024
У паліклінікі абласнога цэнтра паступіла першая партыя вакцыны
Па словах лекараў, сярод грамадзян прэпарат зарэкамендаваў сябе як выдатны спосаб "не падхапіць" сезонныя захворванні. На бясплатную вакцынацыю маюць права дзеці, цяжарныя жанчыны, работнікі бюджэтных арганізацый, асобы з хранічнымі захворваннямі і шэраг іншых катэгорый. Па статыстыцы, вакцынацыя абараняе ад захворвання на грып 80% тых, хто прышчапіўся.