У Гомелі завяршаюць будаўніцтва шматпрофільнага спартыўнага комплексу
14:56 | 18 лістапада | 2019
Падарунак Гомелю да Новага года. У абласным цэнтры напрыканцы 2019-га адкрыюць шматпрофільны спартыўны аб’ект. Узводзіцца ён у Савецкім раёне на базе стадыёна «Прамень». Гатоўнасць комплексу - 85%. Усе агульнабудаўнічыя работы павінны завяршыцца да канца года. Зараз у цэнтры ўвагі - мантаж надзіманага футбольнага манежа.




