У Гомельскай вобласці стартаваў другі этап рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год»
10:51 | 20 снежня | 2023
Яе мэта - навучыць насельніцтва сустракаць і праводзіць будучыя святы без надзвычайных сітуацый
Пачынаючы з 26 снежня спецыялізаваныя магазіны наведаюць «бяспечныя» Дзед Мароз і Снягурачка. Яны ў інтэрактыўнай форме раскажуць аб правілах выкарыстання піратэхнічных вырабаў у навагоднія святы. Акцыя працягнецца да 29 снежня ўключна.