У Мазырскім раёне прайшоў семінар па паспяховай рабоце ў жывёлагадоўчай галіне
12:56 | 4 сакавіка | 2024
Абмяркоўваліся пытанні па вырошчванні маладняку, лячэнні і вакцынацыі буйной рагатай жывёлы, а таксама тэхналогіі адкорму
На семінары было адзначана, што жывёлагадоўлі трэба вучыцца не на ўласных памылках, а на станоўчых прыкладах. Дарэчы, летась у Мазырскім раёне было атрымана амаль 90 тысяч тон малака, што складае 11% усёй абласной вытворчасці.