Удзел прынялі 10 каманд. У Гомелі прайшла ваенна-патрыятычная гульня "Рубеж" для навучэнцаў гарадскіх школ
10:05 | 4 лістапада | 2024
Гульня ў Гомелі праводзіцца ў рамках гарадскога праекта "Школа герояў"
Яе сутнасць - у вывучэнні падлеткамі лёсаў людзей, якія ўнеслі значны ўклад у гісторыю горада ў ваенны і мірны час. "Рубеж", які сёлета прайшоў упершыню, стаў працягам гэтай працы. У праграме дэманстрацыя навыкаў валодання зброяй, квэсты "Іх імёнамі названы вуліцы", спартыўныя спаборніцтвы і навучанне асновам рукапашнага бою. Усе заняткі праводзяць вайскоўцы Гомельскай пагранічнай групы.