XII Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод» пройдзе ў Гомелі з 9 па 13 верасня
15:25 | 7 верасня | 2026
У 2026 годзе збяруцца калектывы з васьмі краін: Беларусі, Расіі, Індыі, Пакістана, Кітая, Азербайджана, Туркменістана і Шры-Ланкі. Усяго больш за 1 000 чалавек
Цырымонія адкрыцця творчага форуму пройдзе ўвечары 11 верасня на Цэнтральным стадыёне. У Дружным карагодзе закружаць больш за 2 500 чалавек. Гэта не толькі прафесійныя танцоры, але і навучэнцы і студэнты. Праз танец, музыку, светлавыя кампаненты, відэакантэнт артысты раскажуць пра беларусак – ад Еўфрасінні Полацкай да нашых сучасніц. Упершыню ў фестывалі прыме ўдзел вядомы расійскі калектыў – Дзяржаўны акадэмічны харэаграфічны ансамбль «Бярозка» імя Надзеждзінай. Пасля яго творчай праграмы гледачоў чакаюць «Калінка» і «Лявоніха». І запальная кампазіцыя «Танцуй, Гомель» у выкананні 800 чалавек.
У спаборніцкай праграме фестывалю – конкурсы народна-сцэнічнага танца і балетмайстарскіх работ. Свежы погляд на фальклор дадуць нумары конкурсу стылізавана-народнага танца. Пластыка і авангард – складальнікі спаборніцтва па сучаснай харэаграфіі, драйв і энергія – па эстрадным танцы. Пераможцаў вызначаць 12 верасня, пасля чаго адбудзецца фінальны гала-акорд.