За 3 месяцы бягучага года ў Гомельскай вобласці ўчынены 54 злачынствы супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх
10:52 | 11 красавіка | 2024
Востра стаіць пытанне і па ўцягванні непаўналетніх ў наркабізнас
У 2023 годзе пры скарачэнні такіх злачынстваў узрасла колькасць дзяцей, якія прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот забароненых рэчываў. На сённяшні дзень расследуецца 6 крымінальных спраў у адносінах да чатырох падлеткаў. Трое з якіх з Гомельскай вобласці. Гаворка аб прычынах і умовах, якія садзейнічалі здзяйсненню такога рода злачынстваў і іх недапушчэнне шла на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх Гомельскага аблвыканкама.