Забеспячэннем безбар'ернага асяроддзя занепакоена кіраўніцтва спецыялізаванага прадпрыемства інвалідаў па зроку «Святлатэхніка»
15:51 | 27 мая | 2019
У Гомелі кіраўніцтва спецыялізаванага прадпрыемства інвалідаў па зроку «Святлатэхніка» падняла пытанне аб парушэнні нормаў безбар'ернага асяроддзя для невідушчых людзей. Гаворка ідзе пра змяненне інфраструктуры ля прадпрыемства і дома маласямейнага тыпу, у якім пражываюць татальна сляпыя і інваліды па зроку. Справа ў тым, што ў межах інвестпраекта па будаўніцтве гіпермаркета на скрыжаванні вуліц Савецкая і Яфрэмава прадугледжана пашырэнне праезнай часткі, перанос прыпыначнага пункта «Гарэлектратранспарт» і скразны праезд для тэхналагічнага транспарту. Новая інфраструктура можа стаць небяспечнай для невідушчых людзей. Падрабязнасці сітуацыі - у рэпартажы Наталлі Капрыленка.