Жыхароў Гомельшчыны пужаюць ліхтарыкамі з узрыўчаткай
16:00 | 14 сакавіка | 2024
На справе атрымалася, што гэта фейк.
У паведамленнях, якія разносяцца па беларускіх чатах, пішуць, што ліхтарыкі з узрыўчаткай замест батарэек раскіданы ў населеных пунктах каля школ. Аўтары просяць рассылаць інфармацыю ўсім, каму толькі можна. З лёгкай рукі панікёраў ці са злога намеру паведамленне пачало распаўсюджвацца спачатку па Расіі. А зараз такімі ліхтарыкамі страшаць і беларусаў. Аднак хвалявацца не трэба. Інфармацыя не пацверджана.