Відэа

У Гомелі падвялі вынікі праекта "Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч"

16:59 30 Марта
Напрацягу тыдня наведвальнікі маглі выбіраць свайго фаварыта і аддаваць свой голас за яго работу. Першапачаткова пераможцай народнага галасавання і ўладальнікам пуцёўкі на ўсебеларускую выставу павінены быў стаць адзін мастак. Аднак арганізатары змянілі сваё рашэнне і ўзнагароды дасталіся адразу тром аўтарам карцін, якія найбольш спадабаліся гамяльчанам. Сярод 129 работ прафесійных мастакоў і аматараў народ абраў «Начное падарожжа» Андрэя Філімонцава, «Месца вылячэння» Ганны Кавальчук і «Шчасце» Андрэя Рэгаткі. Работы пераможцаў адправяцца ў Мінск на выставу, што адкрыецца 4 красавіка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.
Падзяліцца: