Відэа

Індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва

19:04 10 Апреля

Сёлета ў Гомельскай вобласці плануецца пабудаваць 475 тысяч квадратных метраў жылля. З іх 76 тысяч – індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва. Гэтаму накірунку – асаблівая ўвага, многія сем“і мараць менавіта аб уласным доме. Падчас калегіі камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гомельскага аблвыканкама падкрэслілі – патрэбы людзей, якія жадаюць пабудаваць прыватнае жыллё, неабходна па магчымасці задавальняць. Зараз у Гомельскай вобласці – звыш пяці тысяч зямельных участкаў. А ў чарзе на іх атрыманне – прыкладна дзве тысячы сто пяцьдзесят чалавек. Большасць – людзі, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У Мазыры, напрыклад, індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва вядзецца ў дзесяці мікрараёнах. На стадыі будаўніцтва – тысяча шэсцьсот пяцьдзесят прыватных дамоў. Сёлета ў планах – пабудаваць 22,5 тысячы квадратных метраў такога жылля. Актыўна ўзводзяцца таўнхаўсы. Іх будаўніцтва дазваляе эканоміць плошчу. Выглядаюць яны вельмі эстэтычна і, галоўнае, выконваецца самая важная задача – людзі атрымліваюць доўгачаканае прыватнае жыллё.

Падзяліцца: