Відэа

У Беларусі з 1 мая вырастуць пенсіі, зарплаты бюджэтнікаў і дапамогі пры нараджэнні дзяцей

19:41 29 Апреля

У Беларусі з 1 мая вырастуць пенсіі, зарплаты бюджэтнікаў і дапамогі пры нараджэнні дзяцей. Працоўныя пенсіі павысяць на 6,5%. Бюджэт пражытачнага мінімуму павялічыцца прыкладна да 224 рублёў. Услед за БПМ вырасце аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці. Яна складзе 2240 рублёў. Пры нараджэнні другога і наступных — прыблізна 3136 рублёў. Таксама з 1 мая павялічыцца памер тарыфнай стаўкі першага разраду для разліку зарплаты работнікаў бюджэтных арганізацый. Яе памер складзе амаль 36,5 рублёў.



Падзяліцца: